Кампанія Shell адмаўляецца ад расійскіх нафты і газу, паведамляе яе прэс-служба. Першым крокам у гэтым напрамку называецца неадкладнае спыненне ўсіх спотавых закупак расійскай нафты.
Акрамя таго Shell зачыніць свае АЗС, вытворчасць авіяцыйнага паліва і змазачных матэрыялаў у Расіі.
Таксама ў кампаніі назвалі "няправільнай" закупку партыі расійскай нафты на мінулым тыдні.
Як піша Bloomberg, следам за Shell падпісанне новых дамоваў на куплю расійскіх нафты і газу спыніць брытанская кампанія BP.