Вы тут

Ад пачатку года ў Беларусі звольнілі 336 тысяч супрацоўнікаў

sb.by

Ад пачатку года ў Беларусі звольнілі 336 тысяч супрацоўнікаў, паведамляе TUT.by. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя, што звальняюць болей, чым прымаюць новых работнікаў. У чэрвені працоўныя кніжкі аддалі 63 205 работнікам, а працаўладкавалі 59 165 чалавек.

Болей за ўсё звольненых было ў фінансавай і страхавой сферы —  на 39,5% болей, чым прынятых на працу. Таксама шмат звальнялі ў адукацыі —  на 31,8% болей, чым прынялі, у прафесійнай навуковай дзейнасці (12,4%), у гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў —  10,6%.

Пры гэтым у сельскай, рыбнай і лясной гаспадарцы наадварот болей прымалі на працу, чым звальнялі —  прырост супрацоўнікаў на 6,5%. Таксама іх паболела ў сферы аперацыяў з нерухомасцю —  на 8,9%, у галіне паслугаў па часовым пражыванні і харчаванні —  15,9%, у інфармацыі і сувязі —  23,7%. Рэкордныя паказнікі прыросту супрацоўнікаў у горназдабывальнай прамысловасці —  130,3%.

Агульны разрыў паміж звольненымі і прынятымі на працу ў чэрвені склаў 4 040 чалавек.