Ад Беларусі на "Оскар" паедзе дакументальны фільм пра жаночую калонію

Ад Беларусі на "Оскар" паедзе дакументальны фільм пра жаночую калонію

На кінапрэміі "Оскар" Беларусь будзе прадстаўленая дакументальным фільмам "Дэбют", знятым у 2017 годзе рэжысёркай Настассяй Мірашнічэнка. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на Нацыянальны оскараўскі камітэт.

Сакратар Беларускага оскараўскага камітэта, прадзюсер Валерый Дзмітрачэнка распавёў, што агулам былі пададзеныя тры заяўкі. Акрамя фільма "Дэбют" прэтэндавалі карціны "Унутры сябе" Сяргея Талыбава і "Кадыш" Канстанціна Фама

"Наш камітэт прыняў рашэнне аб тым, што Беларусь на "Оскары" будзе прадстаўляць дакументальны фільм "Дэбют", які распавядае пра тэатр у жаночай калоніі. Карціну прапанавана намінаваць у катэгорыі "Найлепшы замежны фільм", — патлумачыў Дзмітрачэнка.

Паводле ўмоваў адбору, трэба было прадставіць поўнаметражны гульнявы, дакументальны або анімацыйны фільм працягласцю не менш за 40 хвілінаў. Арыгінальны запіс дыялогаў, а таксама гатовы фільм павінны быць пераважна на беларускай або рускай мовах. Фільм мусіў быць выпушчаны ў камерцыйны пракат з 1 кастрычніка 2018 па 30 верасня 2019 года і паказвацца не менш за 7 дзён запар.

92-я цырымонія ўручэння ўзнагародаў прэміі "Оскар" пройдзе 9 лютага 2020 года ў Лос-Анджэлесе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі