Ад Беларусі на Генасамблею ААН ляцяць Святлана Ціханоўская і Уладзімір Макей

Штаб-кватэра ААН / pixabay.com

На чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Беларусь будуць прадстаўляць адразу дзве дэлегацыі. Адну ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, другую —  Святлана Ціханоўская. Пра яе намер наведаць Нью-Ёрк стала вядома на мінулым тыдні. Паведамлялася, што Ціханоўская прыме ўдзел у дыскусіі высокага ўзроўню, прысвечанай палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Ціханоўская ўжо ў Нью-Ёрку. Паводле яе слоў, яна мае намер гаварыць аб "палітвязнях і ўсіх, хто змагаецца за свабодную Беларусь" —  каб беларускае пытанне не сыходзіла з парадку дня.

Макей, як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, выступіць на агульнапалітычнай дыскусіі Генасамблеі, а таксама возьме ўдзел у шэрагу шматбаковых сустрэч: кіраўнікоў МЗС дзяржаў-членаў АДКБ і дзяржаў-удзельніц Руху недалучэння, міністэрскай сустрэчы групы сяброў у абарону Статута ААН, а таксама міністэрскай сустрэчы групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу. Запланаваныя і шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку — з калегамі з Еўропы, адзначылі ў МЗС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.