Агулам аб'ём айчыннага рынку мэблі ў 2012 годзе склаў 575 мільёнаў долараў. Атрымліваецца, што "ценявы" сгемент займае прыблізна 20%. Ён, дарэчы, за апошнія шэсць гадоў здзіўляе стабільнасцю — менш за 100 мільёнаў долараў у год не бывае.
"Ежедневник" адзначае, што аб'ём спажывання мэблі ў Беларусі да 2015 года можа павялічыцца больш чым на 60% пры спрыяльным сцэнары развіцця эканомікі. Адным з фактараў, здольным паўплываць на рынак мэблі, з'яўляюцца тэмпы ўводу ў эксплуатацыю жылля і існуючы сярэдні ўзровень крэдытных ставак.
Штогод каля 45-60% беларускай мэблі экспартуецца, пераважна ў Расію.