Аб'яўлены конкурс на "Барабанны Біт-2013"

Бубнач Аляксандр Сапега аб’явіў конкурс на “Барабанны біт-2013”. Ідэолаг галоўнага барабаннага форуму краіны гэтым разам прапаноўвае аматарам ўдарнай устаноўкі больш часу на падрыхтоўку.

Аляксандр Сапега: “Сумна без конкурсу жыць, таму і вырашыў сёлета аб’явіць яго раней — каб канкурсанты мелі больш часу падрыхтавацца і выбраць рэпертуар”.

Паводле слоў Сапегі, умовы сёлетняга “Барабаннага біту” застаюцца нязменнымі: канкурсант мусіць “паказаць сваё ўменне акампанаваць і сыграць сола на ўдарнай устаноўцы”. Адборачны тур конкурсу пройдзе з 1 па 11 лістапада. Па яго выніках у фінал патрапяць 10 чалавек. Фінал абудудзецца 14 лістапада. Пераможцы конкурсу выступяць на гала-канцэрце “Барабанны біт”. Яго гасцямі могуць стаць музыкі з Украіны і Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі