Аб'яднаная каманда "Дняпра" і "Промня" будзе называцца "Дняпро-Прамень"

Аб'яднаная каманда "Дняпра" і "Промня" будзе называцца "Дняпро-Прамень"

Аб'яднаная каманда магілёўскага "Дняпра" і мінскага "Промня" будзе называцца "Дняпро-Прамень". Пра гэта піша "Прессбол" са спасылкай на шэраг абазнаных суразмоўцаў.

Не выключана, што гэта назва будзе часова, а з цягам часу аб'яднаны футбольны клуб будзе зноў называцца "Дняпро".

Як паведамляла Еўрарадыё, два футбольныя клубы падпісалі пагадненна пра аб'яднанне. Аб'яднаны клуб будзе гуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Летась магілёўскі "Дняпро" заняў апошняе, 16-е, месца і выбыў з эліты. Цяпер магілёўскія футбалісты маюць шанец зноў вярнуцца ў вышэйшую лігу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі