Абвінавачванне Віктару Бабарыку зачытвалі сёння пяць гадзін

Абвінавачванне Віктару Бабарыку зачытвалі сёння пяць гадзін

У судзе закончылі зачытваць абвінавачванне Віктару Бабарыку. Як паведамляе яго прэс-служба, зачытванне сёння пачалося ў 11:00 і працягвалася пяць гадзін. 

Увогуле ж абвінавачванне пачалі зачытваць яшчэ 17 лютага. Паведамлялася, што яно займае 340 старонак.

Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры.

Хаця суд абвешчаны адкрытым, акрэдытавалі на яго толькі праўладных і расійскіх журналістаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі