Вы тут

Абваліўся шпіль сабора Парыжскай Божай Маці (відэа)

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці / Reuters

У пажары абрынуўся шпіль сабора Парыжскай Божай Маці. 

Як паведамлялася раней, пажар у Нотр-Дам дэ Пары ўзнік увечары 15 красавіка падчас рэстаўрацыйных работ. Прычына пажару ў будынку ХІІ стагоддзя невядомая. 

На месца здарэння адправіўся прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, перадае euronews.com. Ён заявіў, што "гарыць частка нас".