Абстрэл Дняпра і кіраўнікі МЗС сямі краін у Кіеве — 279-я раніца вайны

Кіраўнікі МЗС Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Ісландыі ў Кіеве  / twitter.com/edgarsrinkevics
Кіраўнікі МЗС Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Ісландыі ў Кіеве  / twitter.com/edgarsrinkevics

Уначы расіяне абстралялі Днепр трапілі ў прыватнае прадпрыемства, быў пажар. Па словах старшыні Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянціна Разнічэнкі, горад атакавалі чатырма ракетамі. Ёсць "сур'ёзныя разбурэнні", але абышлося без загінулых і параненых. Пад абстрэлам гэтай ноччу быў і Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці, расіяне білі з "Ураганаў" і цяжкай артылерыі. Людзі не пацярпелі.

За мінулыя суткі расіяне нанеслі  9 ракетных і 13 авіяўдараў, зрабілі больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па ўкраінскіх войсках і населеных пунктах, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

Пра абстрэлы населеных пунктаў казаў мінулай ноччу і прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. У прыватнасці, Херсон і населеныя пункты вобласці за тыдзень былі пад абстрэламі 258 разоў. Па Херсону, па яго словах, б'юць "кожны божы дзень". А яшчэ расійскае войска пашкодзіла помпавую станцыю, якая забяспечвала пастаўкі вады ў Мікалаеў.

"Вось гэта і ёсць сапраўдная сутнасць тых выпадковых "таварышаў", якія завалодалі Расіяй. У іх пасля 20 гадоў кіравання на значнай часткі іх жа дзяржавы такая разруха, быццам там прайшла вайна. А гэта не вайна гэта яны прайшлі", заявіў Зяленскі. На яго думку, тое, што расіяне робяць цяпер супраць Украіны, гэта іх "спроба адпомсціць за тое, што ўкраінцы ўжо неаднаразова абаранялі сябе ад іх".

Аб сітуацыі на фронце. Расіяне прасунуліся на поўдзень да Бахмута, але захапіць горад пакуль не змогуць, лічаць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW). Геалакацыйныя здымкі паказваюць, што расійскія войскі, верагодна, захапілі Азаранаўку — гэта сяло прыкладна за 15 км на паўднёвы захад ад Бахмута. Расійскія крыніцы пішуць, што пад кантроль Расіі таксама перайшлі яшчэ шэраг населеных пунктаў ля Бахмута — Курдзюмаўка (13 км ад Бахмута), Кляшчоўка (7 км), Андрэеўка (10 км), Зеленаполле (13 км), Падгароднае (5 км) і Спорнае (30 км). Расіяне разлічваюць акружыць Бахмут з поўдня і ўсходу, але "цяпер няма доказаў з адкрытых крыніц, якія пацвярджаюць гэтыя сцвярджэнні", падкрэсліваюць у Інстытуце. Хаця са зводкі Генштаба гэтыя населеныя пункты зніклі. Сёння раніцай украінскія вайскоўцы паведамілі, што за мінулыя суткі "падраздзяленні сіл абароны Украіны адбівалі атакі акупантаў у раёнах Навасёлаўскага і Белагораўкі ў Луганскай вобласці і Серабранкі, Верхнекаменскага, Белагораўкі, Якаўлекі, Першамайскага, Опытнага, Невельскага, Краснагораўкі ў Данецкай вобласці".

Тым не менш захапіць Бахмут расіянам будзе праблематычна, лічаць у ISW. "Расійскім сілам у Кляшчоўцы, каб прасунуцца далей, давялося б перасекчы тры кіламетры палёў з невялікай хованкай і маскіроўкай. Расійскія войскі ў іх цяперашнім дэградаваным стане, імаверна, не змогуць хутка выканаць гэтую задачу", — кажуць экспэрты.

Обстрел Днепра и главы МИД семи европейских стран в Киеве — 279-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці 28 лістапада 2022 года / understandingwar.org

Інстытут вывучэння вайны чарговы раз аналізуе беларускі ўдзел у вайне. Разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі ў лістападзе 2022 года, верагодна, мае дзве мэты, лічаць эксперты. Першая — гэта спроба аднавіць расійскія магчымасці падрыхтоўкі байцоў. "Баявыя страты сярод расійскіх інструктараў і стрэс ад мабілізацыі прывялі да зніжэння трэніровачнага патэнцыялу Расіі. Гэта, верагодна, павялічвае залежнасць РФ ад беларускага трэніровачнага патэнцыялу", лічаць у Інстытуце.

І другая мэта: разгортвання расійскіх войскаў у Беларусі — гэта спроба пераканаць Украіну і Захад у тым, што можа быць адкрыты Паўночны фронт. Крэмль спрабуе трымаць Кіеў у напрузе, каб украінскіе ўлады пакінулі частку ўкраінскіх падраздзяленняў каля сталіцы, а не выкарыстоўвалі іх на поўдні і ўсходзе. Тым не менш у ISW па-ранейшаму лічаць, што беларускія сілы наўрад ці нападуць на Украіну.

Учора Кіеў наведалі міністры замежных спраў 7 еўрапейскіх краін — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Ісландыі. Па выніках візіту яны зрабілі сумесную заяву — выказалі намер падтрымліваць інвестыцыі ва Украіну і падкрэслілі, што ўкраінская СПА павінна быць удасканалена. Госці паабяцалі працягваць аказваць дапамогу Украіне "столькі, колькі гэта будзе трэба". Яны лічаць такую дапамогу "часткай калектыўнай адказнасці за тое, каб справядлівасць, правы чалавека і міжнароднае права перамаглі".

Обстрел Днепра и главы МИД семи европейских стран в Киеве — 279-е утро войны
Міністры замежных спраў і прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль / twitter.com/denys_shmyhal

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі