Абмеркаванне дакладу па Беларусі пройдзе сёння ў Еўрапарламенце

Дакумент падрыхтаваны для Еўракамісіі, Савета ЕС і Службы замежных дзеянняў Еўракамісіі па выніках візіту Палецкіса ў Мінск. У сакавіку ён сустракаўся з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, інфармуе БелаПАН.



Даклад выклікаў неадназначную рэакцыю ў Беларусі. У ім, між іншым, еўрадэпутат сцвярджае, што ў нашай краіне адзначаюцца "некаторыя паляпшэнні ў сітуацыі з правамі чалавека". Сам Юстас Палецкіс кажа, што пасля абмеркавання на паседжанні камітэта ў дакумент можна будзе ўносіць папраўкі і прапановы. У жніўні камітэт разгледзіць даклад у другім чытанні, а ў верасні ён будзе вынесены на абмеркаванне пленарнай сесіі Еўрапарламента.

Палецкіс: “Умова ранейшая — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў”

Палецкіс заменіць "паляпшэнні" на "некаторыя паляпшэнні"