Еўракамісар: Кіраўніцтва Беларусі не пакінула нам выбару

Яго падрыхтаваў для кіраўніцтва ЕС дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс.



Як інфармуе БелаПАН, Палецкіс у сваім выступе адзначыў, што "сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае заставацца складанай". Аднак, на яго погляд, трэба выкарыстаць віленскі саміт Усходняга партнёрства для паляпшэння адносінаў з уладамі Беларусі і аднаўлення палітычнага дыялогу. Праўда, пры ўмове вызвалення ўсіх палітзняволеных.





Еўракамісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства Штэфан Фюле (на здымку) адзначыў, што ЕС гатовы паўнавартасна супрацоўнічаць з Мінскам, але толькі пры ўмове вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. "Сямёра палітзняволеных па-ранейшаму знаходзяцца ў турме. Мараторый на смяротную кару ўсё яшчэ не ўведзены. Працягваецца пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці і крытыкаў улады", — сказаў Фюле.





У сувязі з гэтым, еўракамісар падкрэсліў, што ў Еўрасаюза няма выбару, акрамя як працягнуць у адносінах Беларусі палітыку абмежавальных мераў, да перагляду якой Савет ЕС вернецца ў кастрычніку.





У той жа час Штэфан Фюле адзначыў, што пасля прызначэння Уладзіміра Макея міністрам замежных спраў Беларусі быў зроблены шэраг крокаў для наладжвання адносінаў з ЕС. Еўрасаюз можа шмат прапанаваць Беларусі, адзначыў еўракамісар.

 

Галасаванне па рэзалюцыі запланаванае на 12 верасня.