АБФФ: Інвестар “Крумкачоў” — пустышка, якой яны хочуць прыкрыцца

АБФФ: Інвестар “Крумкачоў” — пустышка, якой яны хочуць прыкрыцца

Першы намеснік старшыні і генеральны сакратар Беларускай федэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян пракаментаваў сітуацыю вакол футбольнага клуба “Крумкачы”. Футнцыянер арганізацыі кажа, што новы інвестар клуба Ваге Марцірасян не выклікае даверу.

“У гэтай сітуацыі самае непрыгляднае тое, што, напэўна, я ім болей за ўсіх дапамагаў. І тое, што яны спрабуюць цяпер выставіць, быццам гэта рашэнне кіраўніцтва федэрацыі не дапускаць іх да чэмпіянату… Няхай Шунто прыгадае, колькі разоў цягам мінулага сезона ён казаў, што вырашыў пытанні і знайшоў інвестара. І няхай рассакрэціць свайго інвестара, якога ён прыпёр сюды цяпер”, — сказаў Сафар’ян у эфіры “Беларусь 5”.

Паводле словаў спартовага чыноўніка, новы інвестар — гэта “проста пустышка, якой чарговым разам “Крумкачы” хочуць прыкрыцца, выдаючы, што яны рэальна нешта зрабілі для ўдзелу ў чэмпіянаце”, піша pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі