Вы тут

АБФФ аштрафавала галоўнага трэнера “Гарадзеі” і фінскага форварда БАТЭ

by.tribuna.com

Беларуская федэрацыя футбола вынесла рашэнне пра дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні прадстаўнікоў “Гарадзеі” і БАТЭ. Як паведамляе сайт АБФФ, гэтыя пытанні абмяркоўваліся на пасяджэнні ў Доме футбола.

Галоўнага трэнера “Гарадзеі” Алега Радушку дыскваліфікавалі на дзве гульні і аштрафавалі на 255 рублёў. Выдаленне спецыяліста адбылося падчас матчу супраць БАТЭ, які адбыўся 14 верасня і скончыліся перамогай барысаўчан —  2:1.

У сваю чаргу гулец БАТЭ Ясе Туомінен таксама атрымаў спагнанне праз свае паводзіны на матчы з “Мінскам”. Фінскага форварда аштрафавалі на 255 рублёў за “іншыя парушэнні”. Мяркуецца, прычынай стала разбітая тумба для мячоў у памяшканні пад трыбунамі. Гэты матч з “гараджанамі” БАТЭ прайграў з лікам 2:3.

Аштрафавалі на 510 рублёў і каманду “Энергетык-БДУ”, якая атрымала пяць жоўтых картак у гульні з “Шахцёрам”.

Форвард гарнякоў Мікалай Януш дыскваліфікаваны на 4 гульні.