Абанемент на матчы БАТЭ будзе каштаваць 100 тысяч рублёў

Футбольны клуб БАТЭ абвясціў пачатак продажу абанементаў на хатнія матчы каманды ў наступным сезоне. Набыць іх можна будзе з панядзелка 22 снежня. Продаж абанементаў пачнецца на барысаўскім гарадскім стадыёне. Кошт абанемента — 100 тыс.рублёў. Ён дае ўладальніку права наведваць усе хатнія матчы БАТЭ, уключаючы матчы чэмпіянату, Кубка Беларусі і кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў.

Дарэчы, кошт звычайных квіткоў на хатнія матчы ФК БАТЭ ў наступным сезоне будзе вар'іравацца ў залежнасці ад рангу каманды-саперніка. Чакаецца, што на матчы чэмпіянату Беларусі квіткі будуць каштаваць ад 5 тысяч рублёў, на матчы Лігі чэмпіёнаў — ад 20 тысяч.

Football.By

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі