Вы тут

ААН: уцекачоў з Украіны ўжо больш за 7 мільёнаў

Украінскія ўцекачы на мяжы з Польшчай / twitter.com/Straz_Graniczna

Уцекачоў з Украіны ўжо больш за 7 мільёнаў. Пра гэта паведамляюць у ААН. Большая частка з іх з'ехала ў Польшчу — амаль 4 млн чалавек.

Колькасць уцекачоў з Украіны перавысіла лічбу 6 млн чалавек у сярэдзіне траўня. Яны ратуюцца ад вайны, якую 24 лютага 2022-га распачала Расія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.