95 абаронцаў "Азоўсталі" вярнуліся ва Украіну
![95 абаронцаў "Азоўсталі" вярнуліся ва Украіну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azoustal-2906.jpg.webp?itok=7ozZlk-M)
Украіна вярнула 95 абаронцаў "Азоўсталі". Адбыўся чарговы абмен палоннымі з Расіяй, агулам атрымалася вызваліць 144 украінскіх абаронцаў – не толькі вайскоўцаў, але і ўдзельнікаў тэрабароны, памежнікаў і нават паліцэйскага.
У пераліку вызваленых — 23 афіцэры і 69 вайскоўцаў сяржанцкага і старшынскага саставу. Самаму старэйшаму з вызваленых споўнілася 65 гадоў, самаму малодшаму — 19, піша hromadske.ua.
Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.