Вы тут

90 млн еўра на барацьбу з COVID-19, у тым ліку і на інфармаванне беларусаў

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падпісвае дакумент / @minzdravbelarus

Сусветны банк выдзеліў Беларусі 90 мільёнаў еўра на барацьбу з каранавірусам. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, сродкі пойдуць на абсталяванне для рэанімацыйных аддзяленняў, закупку сродкаў абароны і інфармаванне беларускіх грамадзян. Цікава, што ў навіне на сайце міністэрства, якая з'явілася пазней, пра інфармаванне ўжо нічога няма. Як вядома, з 24 красавіка чыноўнікі з Мінаховы здароўя не праводзяць брыфінгаў для журналістаў і гэта ніяк не тлумачыцца. Штодня паведамляецца толькі агульная статыстыка, інфармацыі пра сітуацыю ў рэгіёнах у ёй няма.

Ад беларускага боку подпіс у дакументах паставіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Адзначаецца, што ўпершыню ў гісторыі Міністэрства аховы здароўя адбылося анлайн падпісанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.