90% латвійцаў святкуюць Вялікдзень

Вялікдзень у Латвіі адзначаюць 90% жыхароў у веку ад 15 да 74 гадоў.
Паводле даследавання агенцтва TNS Latvia, Вялікдзень у Латвіі адзначаюць 90% жыхароў у веку ад 15 да 74 гадоў. Сёлета на царкоўныя богаслужэнні планавалі выправіцца 35% латвійцаў, што на 5% больш, чым годам раней. Для 10% рэспандэнтаў Вялікдзень не ўваходзіць у лік святаў, якія адзначаюцца.

У Латвіі на велікодныя службы часцей за мужчын ходзяць жанчыны. Па выніках даследавання, у гэтыя дні ў царкву наведаюць 42% апытаных жанчын і 26% мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі