9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі

У Баварыі раніцай, 9 лютага, сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. У выніку некалькі вагонаў аднаго з пасажырскіх саставаў сышлі з рэек. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Бад Айблінг, за 60 км на паўднёвы ўсход ад Мюнхена.

Прынамсі 15 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, каля 40 маюць сур’ёзныя траўмы, не менш за 8 чалавек загінулі. Агульная колькасць пацярпелых можа дасягнуць 100 чалавек. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Еўрарадыё згадвае самыя буйныя катастрофы з пасажырскімі цягнікамі ў ХХІ стагоддзі ў Еўропе.

20 траўня 2014 года ў Маскоўскай вобласці Расіі адбылося сутыкненне грузавога цягніка і пасажырскага Масква — Кішынёў. Загінула 6 чалавек, паранена 51.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Сутыкненне грузавога цягніка і пасажырскага Масква — Кішынёў. Фота: ГУ МНС па Маскоўскай вобласці

24 ліпеня 2013 года праз перавышэнне хуткасці з рэек сышлі ўсе 13 вагонаў высакахуткаснага цягніка каля станцыі Сант’яга-дэ-Кампастэла ў іспанскай Галісіі. Загінула 79 чалавек, паранена 139.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Чыгуначная катастрофа ў Іспаніі каля станцыі Сант’яга-дэ-Кампастэла. 2013 год. Фота: EFE

У тым жа годзе, 12 ліпеня, праз няспраўнасць чыгуначнай стрэлкі з рэек сышоў цягнік на станцыі Брэціні-сюр-Орж за 50 км ад Парыжа. Загінула 6 чалавек, паранена 139.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Інцыдэнт на чыгунцы ў Францыі. 2013 год. Фота: AFP/Getty images

7 ліпеня 2013 года праз няспраўнасць пуцей у Краснадарскім краі з рэек сышоў цягнік Новасібірск — Адлер. Паранена больш за 100 чалавек.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Крушэнне цягніка "Новасібірск — Адлер". Фота: vesti.ru

3 сакавіка таго ж года ў выніку лабавога сутыкнення каля горада Шчэкаціны (Сілезскае ваяводства, Польшча) загінула 16 чалавек, паранена 54.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Здарэнне ў Польшчы. 2013 год. Фота: dapd/Michal Legierski

15 лютага 2010 года адбылася найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў Бельгіі — сутыкнуліся два цягнікі ў Хале. Загінула 18 чалавек, 171 быў паранены.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Чыгуначная катастрофа ў Бельгіі. 2010 год. Фота: BELGAIMAGE/JULIEN WARNAND

27 лістапада 2009 года ў Расіі адбылося крушэнне хуткаснага цягніка “Неўскі экспрэс” у выніку тэракта. Загінула 28 чалавек (сярод іх дзяржаўныя чыноўнікі найвышэйшага рангу, вядомыя бізнесмены і дзве цяжарныя жанчыны), больш за 98 былі параненыя.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Катастрофа "Неўскага экспрэса". Расія. 2009 год. Фота: AFP

11 кастрычніка 2006 года адбылося лабавое сутыкненне цягнікоў каля горада Заўфтген, Францыя. Загінула 6 чалавек, пацярпелых каля 16. Месца сутыкнення — мяжа з Люксембургам, хвост пасажырскага цягніка яшчэ знаходзіўся на тэрыторыі суседняй краіны.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Здарэнне каля Заўфтгена. Фота: wikipedia.org/Jürgen Jung

11 сакавіка 2004 года ў Мадрыдзе ў выніку тэрактаў былі падарваныя 4 цягнікі. Загінуў 191 чалавек, 2050 былі параненыя.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Тэракт у Мадрыдзе. 2004 год. Фота: raffal.livejournal.com

Такім чынам, за 15 гадоў у катастрофах на чыгунках Еўропы памерла не менш за 360 чалавек, паранена амаль 3 тысячы.

Нагадаем, самай вялікай чыгуначнай катастрофай у Беларусі было сутыкненне электрычкі і пасажырскага цягніка Орша — Гродна на прыпынку Крыжоўка (Мінская вобласць) у 1977 годзе. Тады загінула 22 (па некаторых звестках — 19) чалавекі, раненні атрымалі 82 пасажыры.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Здарэнне на прыпынку Крыжоўка. Беларусь. 1977 год. Фота: газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі