9 сакавіка ў Беларусі чакаецца снег і вецер

Сіноптыкі прагназуюць снег і вецер / pixabay.com
Сіноптыкі прагназуюць снег і вецер / pixabay.com

У чацвер, 9 сакавіка, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе заходні ўмераны, па поўначы краіны — месцамі моцны парывісты. Удзень прагназуецца вецер пераменных напрамкаў умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-8 марозу, у паўднёвых раёнах будзе каля 0. Удзень чакаецца ад -2 па поўначы да +5 па поўдні Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі