9 лютага ў Беларусі чакаецца снегапад, удзень будзе да +1

9 лютага ў Беларусі чакаецца снегапад, удзень будзе да +1

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па паўднёвым усходзе краіны — мокры снег, месцамі чакаецца яго наліпанне. У асобных раёнах Беларусі прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі