9 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
![9 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1487170267fotolia.jpg.webp?itok=32fOkAZ1)
У панядзелак, 9 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9637 да 1,9757 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4007 да 2,4227 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3590 беларускага (у пятніцу — 3,3945).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.
У першай палове мінулага тыдня курсы долара і еўра раслі, але ў чацвер пачалі зніжацца.