86% экспарту малочнай прадукцыі ў Расію ідзе з Беларусі

У Расіі Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе прааналізавала аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі з іншых дзяржаў.

Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, з 2014 года адзначаеца рост аб'ёмаў паставак беларускага экспарту малочнай прадукцыі. Так, у 2014 годзе доля беларускай малочнай прадукцыі склала 764 635 тон, а ў 2017 годзе гэты паказчык вырас да 950 548 тон. Такім чынам, за тры гады пастаўкі павялічыліся на 24%. 

Пры гэтым у 2017 годзе беларуская прадукцыя склала 86% усяго экспарту малочных тавараў у Расію. Другое месца займае Казахстан, але яго доля — толькі 3% ад агульнага аб'ёму паставак. Трэцяе месца займаюць пастаўкі з Новай Зеландыі — 2%.