8 сакавіка ападкі чакаюцца па ўсёй Беларусі, месцамі будзе моцны вецер

Сакавік у Беларусі / БЕЛТА
Сакавік у Беларусі / БЕЛТА

У сераду, 8 сакавіка, ападкі чакаюцца па ўсёй Беларусі. Гэта будзе снег, мокры снег, на поўдні краіны — з дажджом. Сіноптыкі папярэджваюць, што на паўночным захадзе парывы ветру будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (на ўсходзе — да -10, у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад 0 да +6 (у сталіцы — 1-3 цяпла).

8 сакавіка ападкі чакаюцца па ўсёй Беларусі, месцамі будзе моцны вецер
vk.com/belgidromet
8 сакавіка ападкі чакаюцца па ўсёй Беларусі, месцамі будзе моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі