79 дадатковых цягнікоў у калядныя і навагоднія святы
![79 дадатковых цягнікоў у калядныя і навагоднія святы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_305740_big.jpg.webp?itok=EhgFcpna)
Беларуская чыгунка прызначыла 79 дадатковых цягнікоў на міжнародных маршрутах. Курсіраваць яны будуць у калядныя і навагоднія святы ды ў час вакацый. Прычынай такога рашэння называецца павышаны попыт пасажыраў на паедзкі па найбольш папулярных маршрутах.
З 20 снежня 2019-га да 9 студзеня 2020 года цягнікі будуць курсіраваць па наступных напрамках: Мінск — Масква — Мінск, Масква — Брэст — Масква, Гродна — Мінск — Санкт-Пецярбург, С.-Пецярбург — Бранск, Масква — Калінінград — Масква, С.-Пецярбург — Смаленск — С.-Пецярбург, Магілёў — Львоў — Магілёў, Калінінград — Масква — Калінінград, Мінск — Вільня — Мінск.
Беларуская чыгунка інфармуе, што працягне працу па прызначэнні на святочныя дні дадатковых цягнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.