78-гадовы былы рэгбіст адбіўся ад рабаўнікоў дзякуючы кубку з гарбатай
Былы рэгбіст зборнай Англіі 78-гадовы Джон Рэнсан адбіўся ад рабаўнікоў пры дапамозе кубка гарачай гарбаты. Здарэнне адбылося раніцай 24 жніўня ў яго доме на Мальце. Мужчына заўважыў у гаражы траіх людзей у масках, адзін з якіх быў узброены.
Тады былы спартсмен выплюхнуў у вочы бандыту з рэвальверам гарачую гарбату з кубка і пачаў выкрыкваць розныя імёны, каб стварыць бачнасць прысутнасці іншых людзей. Рабаўнік выпусціў зброю з рук, а Рэнсан пабароў яго і ўдарыў брамай гаража. Астанія два зламыснікі запанікавалі і ўцяклі.
Нягледзячы на свой сталы ўзрост, былы рэгбіст захаваў добрую рэакцыю і хуткія ногі, што і дазволіла яму даць адпор злачынцам.
Раней Джон Рэнсан ужо звяртаўся ў паліцыю з заявай наконт невядомай групы асобаў, якая прыходзіла да яго дадому і цікавілася рэчамі на продаж. Гаспадар дома загадаў пакінуць тэрыторыю, але перадаў у паліцыю інфармацыю пра нумарны знак іх машыны. Як пазней высветлілася, нумары былі фальшывыя, паведамляюць замежныя СМІ.