75 гадоў Святлане Алексіевіч

Святлана Алексіевіч у Мінску ў жніўні 2020-га / Еўрарадыё
Нобелеўская лаўрэатка трэці год вымушана жыве за мяжой.
31 траўня споўнілася 75 гадоў беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Яна трэці год вымушана жыве за мяжой.
Алексіевіч бадай што самая вядомая ў свеце беларуская пісьменніца. У 2015-м яна атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры "за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час". Яна крытычна выказвалася і працягвае выказвацца пра цяперашні рэжым у РБ. У 2020-м у Беларусі Святлана Алексіевіч была ў складзе Каардынацыйнай рады, ёй пагражаў крымінальны пераслед. Яна жыве ў Германіі. Кнігі пісьменніцы ў РБ правяралі "на наяўнасць экстрэмізму".
Святлана Алексіевіч была госцем праграмы Еўрарадыё “Ідэя Х”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.