5 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

5 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У сераду, 5 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9442 да 1,9557, курс еўра таксама вырас — з 2,2071 да 2,2213 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2813 беларускага (у аўторак — 3,2812).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,31%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 4 ліпеня, курс долара вырас — з 1,9413 да 1,9442, курс еўра знізіўся — з 2,2143 да 2,2071 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі