4 ліпеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

4 ліпеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У аўторак, 4 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9413 да 1,9442, курс еўра знізіўся — з 2,2143 да 2,2071 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2812 беларускага (у пятніцу — 3,2705).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 30 чэрвеня, курс долара ЗША вырас — з 1,9336 да 1,9413, курс еўра таксама вырас — з 2,2088 да 2,2143 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі