5-гадовая дзяўчынка ў Баранавічах трапіла ў рэанімацыю пасля прышчэпкі ад грыпу

5-гадовая дзяўчынка ў Баранавічах трапіла ў рэанімацыю пасля прышчэпкі ад грыпу

Пасля прышчэпкі ад грыпу, якую ёй зрабілі ў дзіцячым садку №51 у Баранавічах, Карына Навіцкая апынулася ў рэанімацыі. У ппяцігадовай дзяўчынкі пачалася алергічная рэакцыя: яна стала задыхацца, на целе з'явіліся плямы. Як піша intex-press.by, "хуткая" даставіла дзяўчынку ў рэанімацыю.

Паведамляецца, што дзяўчынка суткі правяла ў рэанімацыі, а потым яшчэ тыдзень — у стацыянары дзіцячай бальніцы. Сёння яна пачуваецца добра і наведвае садок. Праўда, лекары забаранілі рабіць прышчэпкі Карыне і яе малодшаму браціку.

Дарэчы, год таму Карыне Навіцкай рабілі прышчэпку ад грыпу, і тады ў яе алергічнай рэакцыі не было. Магчыма, сёлета алергія ўзнікла таму, што прышчэпка была беларускай вытворчасці, а не расійскай, як у 2015-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі