49 000 новых мігрантаў за суткі — міграцыйны крызіс у іспанскім анклаве ў Афрыцы
Мігранты прарываюцца ў Сеуту / Atlas/REUTERS
За апошнія суткі у Сеуту прыбылі каля 49 тысяч мігрантаў. Прынамсі 18 чалавек загінулі, спрабуючы дабрацца да горада, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на МУС Іспаніі.
Сеута — іспанскі горад-анклаў у Афрыцы. Праз праліў ад яго знаходзіцца горад Гібралтар — брама ў мацерыковую Іспанію.
СМІ публікуюць відэа, як сотні мігрантаў плывуць або дрэйфуюць на надзіманых колах, а таксама прарываюцца праз браму на сушы, каб трапіць у Сеуту. Некаторыя з іх крычаць: "Няхай жыве Іспанія!"
Мэр горада заявіў пра "гуманітарную і сацыяльную надзвычайную сітуацыю", а ўрад Іспаніі вырашыў накіраваць туды войскі дзеля абароны Сеуцкай сцяны — памежных умацаванняў, збудаваных для перашкоды нелегальнай міграцыі.
На фоне міграцыйнага крызісу Італія заклікае прыпыніць дзеянне Шэнгенскага пагаднення з Іспаніяй. Улады Францыі вырашылі ўзмацніць памежны кантроль з Іспаніяй і праводзіць больш пільныя праверкі на мяжы.