47 навучэнцаў аўташколы ў Віцебску эвакуявалі цераз пажар

У Віцебску супрацоўнікі МНС сёння зранку эвакуявалі 47 навучэнцаў аўташколы цераз пажар, паведамляе БЕЛТА.  Узгаранне адбылося на першым паверсе будынка, верхнія паверхі якога арандуе аўташкола. У часе здарэння вучні аўташколы знаходзіліся на заняткаў. Яны і паведамілі ў службу 101 пра пажар.

Пажарныя разлікі прыбылі на месца, зладзілі эвакуацыю будучых кіроўцаў і ліквідавалі пажар ў памяшканні 5х6 метраў. Агнём пашкоджаныя сцены і аўтамабіль, які стаяў у гэтым памяшканні. Паводле папярэдніх звестак, прычынай узгарання стала кароткае замыканне праводкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі