Колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у Беларусі пераваліла за 80 тысяч

Жанчыны ў масках на прыпынку ў Мінску, 2020 год / Еўрарадыё
Жанчыны ў масках на прыпынку ў Мінску, 2020 год / Еўрарадыё

За апошнія 24 гадзіны ў Беларусі зафіксавана 443 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі (гэта на 12 больш, чым 3 кастрычніка). Памерла 6 пацыентаў. З пачатку пандэміі ачунялі і выпісаліся 75 239 пацыентаў. Усяго ў лабараторыях краіны праведзена 1 936 540 тэстаў на COVID-19.

Гэта трэція суткі, калі рэгіструецца больш за 400 выпадкаў каранавірусу.

У той жа час рост зафіксаваных выпадкаў назіраецца і ў нашых суседзяў. Так, у Літве за мінулыя суткі выяўлена 104 новыя выпадкі COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі тут захварэла 5185 чалавек, паведамляе "Радыё Свабода".

У Латвіі за апошнія 24 гадзіны выяўлена 67 хворых, усяго каранавірус пацверджаны ў 2577 чалавек.

У Польшчы за апошнія суткі зафіксавана 1 934 новых выпадкаў, усяго ў краіне заразіліся інфекцыяй 100 074 чалавекі, 2 630 памерла.

Ва Украіне COVID-19 за суткі знайшлі ў 4 140 чалавек, усяго выяўлена 226 462 інфікаваных. 4 397 чалавек памерла з пачатку пандэміі, 44 — за апошніх 24 гадзіны.

Расія зноў уводзіць абмежавальныя меры ў сувязі з ростам захварэлых на каранавірус. Сутачны прырост — 10 499 тых, хто захварэў, 107 памерлых.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі