36 краін: дзе беларусы замежжа змогуць прагаласаваць на выбарах прэзідэнта?

Выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня / lidanews.by
Выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня / lidanews.by

За мяжой створана 44 участкі для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе МЗС.

Аддаць свой голас за кандыдата на выбарах беларусы замежжа змогуць у 36 краінах. Выбарчыя камісіі і ўчасткі ёсць у Аўстрыі, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Венесуэле, В'етнаме, Германіі, Грузіі, Ізраілі, Іспаніі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Кітаі, Кубе, Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

У некаторых дзяржавах, дзе пражывае шмат беларусаў, будуць адкрыты нават некалькі ўчасткаў. Напрыклад, у Германіі нашы грамадзяне змогуць выбраць прэзідэнта ў Мюнхене і Берліне, у Польшчы — у Варшаве, Беластоку і ў горадзе Бяла Падляска, у ЗША — у Вашынгтоне і Нью-Ёрку, у Расіі — у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе, у Турцыі — у Анкары і Стамбуле, у Латвіі — у Рызе і Даўгаўпілсе.

А вось, напрыклад, у ААЭ, дзе пражывае больш за 2500 беларусаў, участак для галасавання не арганізавалі наогул. Консульства прапанавала нашым грамадзянам злётаць на галасаванне ў іншыя краіны. Незадаволеныя сітуацыяй беларусы адправілі ліст са скаргай у ЦВК і МЗС. Але Цэнтрвыбаркам адказаў, што заканадаўчай магчымасці арганізаваць выбарчы ўчастак у ААЭ ўжо не засталося.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі