35-гадовы мінчук два гады хаваўся ад міліцыі ў лесе каля Жодзіна

35-гадовы мінчук два гады хаваўся ад міліцыі ў лесе каля Жодзіна

35-гадовы мінчук два гады хаваўся ад міліцыі ў лесе каля Жодзіна. З-за гульнявой залежнасці ён страціў сям'ю і сяброў. Каб адыграцца ўзяў вялікія крэдыты (у тым ліку і ў банку), але зноў прайграў. І перайшоў на нелегальнае становішча, яго аб'явілі ў міждзяржаўны вышук.

Як інфармуе прэс-служба МУС, мужчына жыў у будане, які пабудаваў каля стаянкі фураў — кіроўцы пакідалі і ежу, і адзенне. Таксама ён збіраў грыбы, ягады (часам іх прадаваў), вудзіў рыбу, алкаголь не набываў.

Затрымалі "партызана" выпадкова. Па фота з камеры банкамата, на якім амаль не відаць яго твару, мужчыну апазнаў курсант факультэта міліцыі Акадэміі МУС Юрый Чыжонкаў. Ён прасачыў яго шлях у лес і выклікаў міліцыю.

35-гадовы мінчук два гады хаваўся ад міліцыі ў лесе каля Жодзіна
Тое самае фота з банкамата. Здымак з сайта МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі