31 жніўня долар патаннеў на 87 рублёў, еўра — на 231 (інфаграфіка)

У панядзелак, 31 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі, па выніках якіх Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 87 рублёў і каштуе 17 452, еўра таксама патаннеў — на 231 — да 19 558 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 262,65 да 261,36 беларускага рубля.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,70%.

Нагадаем, у пятніцу, 28 жніўня, долар патаннеў на 128 рублёў — да 17 539, еўра патаннеў — на 190 — да 19 789 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 261,27 да 262,65.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі