30 жніўня ў Беларусі выраслі ўсе асноўныя курсы валют
![30 жніўня ў Беларусі выраслі ўсе асноўныя курсы валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-1402.jpg.webp?itok=wz0tg7Ld)
30 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара зноў вырас — з 2,0735 да 2,0799 рубля, павялічыўся і курс еўра — з 2,4205 да 2,4318 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0529 беларускага (у сераду — 3,0468).
Беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 0,31%.