Вы тут

30 траўня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 30 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара павялічыўся — з 2,0879 да 2,0953 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3278 да 2,3330 рубля. Пайшоў угору і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2245 беларускага (у сераду — 3,2160).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.