Вы тут

30 траўня ў Беларусі на суткі ўводзіцца "сухі закон"

Па ўсёй тэрыторыі Беларусі 30 траўня будзе забаронены продаж алкагольных напояў і піва. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінгандлю. Гэтая мера тлумачыцца правядзеннм апошніх званкоў у школах.

Забарона на продаж алкагольных напояў будзе дзейнічаць на працягу сутак — з 00 гадзін да 24 гадзін.

Падчас гэтага абмежавання будзе толькі ално выключэнне: продаж алкаголю на разліў ва ўстановах грамадскага харчавання будзе дазволены.

Дарэчы, аналагічная забарона на продаж алкагольных напояў і піва будзе дзейнічаць і ў дзень правядзення выпускных вечароў. Праўда, тады яна будзе яшчэ даўжэйшая — з 00 гадзін 10 чэрвеня да 8 гадзін 11 чэрвеня.