30 траўня спаўняецца 20 гадоў з дня трагедыі на Нямізе

30 траўня спаўняецца 20 гадоў з дня трагедыі на Нямізе

30 траўня спаўняецца 20 гадоў з дня трагедыі на Нямізе. У гэты дзень у 1999 годзе ў падземным пераходзе станцыі метро "Няміга" падчас цісканіны загінулі 53 чалавекі. Гэта былі пераважна маладыя людзі — ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў. Больш за сотню атрымалі траўмы.

Паблізу праходзіла свята піва, калі пачаўся нечаканы дождж і навальніца. Уцякаючы ад дажджу, натоўп пабег хавацца ў метро, пачалася паніка і цісканіна. Па тых, хто паваліўся, беглі іншыя, каго цягнуў за сабой натоўп. 

Праз тры гады пасля трагедыі, 30 траўня 2002 года, на месцы трагедыі быў усталяваны мемарыял "Ружы": гэта стылізаваныя прыступкі, на якіх раскіданыя 53 металічныя кветкі ў памяць загінулых. Злева ад іх размяшчаецца маленькая капліца з металічнай плітой, дзе пазначаныя імёны ўсіх ахвяраў.

Сёння ў 9:00 у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы пройдзе набажэнства па ахвярах Нямігі. У ім прымуць удзел сваякі загінулых. Потым яны пройдуць хрэсным ходам да месца трагедыі і ўскладуць кветкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі