30 траўня па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюць дажджы з градам

30 траўня па Гомельшчыне і Магілёўшчыне прагназуюць дажджы з градам

30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у асобных раёнах чакаецца град. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалісты.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 6-12 вышэй за нуль, удзень ён падымецца да 17-23 са знакам "плюс". Па паўднёвым усходзе краіны ўначы будзе 13-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +24...+28.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі