3, 17 ці 28? Чаму статыстыка па COVID-19 у Брэсцкай вобласці так адрозніваецца

Каранавірус у Брэсце / sb.by
Каранавірус у Брэсце / sb.by

На афіцыйным беларускім сайце СТОПCOVID адбываецца нешта дзіўнае са статыстыкай па асобных абласцях. Гэта заўважылі яшчэ 8 красавіка. Брэсцкі абласны цэнтр эпідэміялогіі абвясціў, што ў бальніцах вобласці 28 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. А на сайце, які Мінздароўя робіць сумесна з інфармагенцтвам БЕЛТА, была апублікаваная ў 9 разоў больш сціплая лічба — усяго тры выпадкі шпіталізацыі ў Брэсцкай вобласці.

3, 17 или 28? Почему статистика по COVID-19 в Брестской области так отличается

Мінздароўя збірае статыстыку па COVID-19 два разы на дзень: у 8:00 і ў 18:00. Таму ўчарашняе разыходжанне спісалі на тое, што на СТОПCOVID былі апублікаваныя звесткі за вечар 7 красавіка. Статыстыка другой свежасці, але што зробіш.

Раніцай 9 красавіка лічбы на сайце СТОПCOVID абнавіліся. Але... Зноў не сыходзіцца! Цяпер на карце Брэсцкай вобласці 17 пацверджаных выпадкаў заражэння. Даруйце, але яшчэ ўчора іх было 28!

3, 17 или 28? Почему статистика по COVID-19 в Брестской области так отличается

Загадчыца арганізацыйнага аддзела Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Філіповіч запэўніла Еўрарадыё, што самая дакладная і пэўная статыстыка па вобласці — менавіта тут:

"На нашым сайце актуальная інфармацыя, якая размяшчаецца ў панядзелкі, серады і пятніцы. Усё вылічваецца і размяшчаецца. Таму па ўсіх пададзеных звестках глядзіце ў нас на сайце. Пакуль усе звесткі не праверым, мы на сайт іх не вывешваем. Так што па дакладную інфармацыю звяртайцеся да нас".

Што да інфармацыі на сайце СТОПCOVID, то Алена Філіповіч выказала здагадку, што ён пакуль яшчэ знаходзіцца ў тэставым рэжыме.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс у час наведвання Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы 9 красавіка заявіў, што каранавірус пацверджаны ў 41 чалавека. Больш за ўсё ў Лунінецкім раёне — 26 чалавек.

Брэсцкая вобласць — не адзіная, дзе назіраюцца збоі са статыстыкай. Учора такая ж праблема была з Гродзенскай вобласцю: Мінздароўя налічыла ўсяго 11 выпадкаў, хоць яшчэ раніцай стала вядома пра 15 пацверджаных тэстаў у расійскіх будаўнікоў на БелАЭС. Пасля сённяшняга абнаўлення гэтая нестыкоўка была прыбраная. 

Праўда, з'явілася іншая. У Магілёўскай вобласці, паводле версіі сайта СТОПCOVID, 35 выпадкаў каранавіруса. А па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, раніцай 9 красавіка такіх выпадкаў было ўжо 41.

Мала таго, што нас штодня кормяць састарэлай статыстыкай, дык яшчэ падобна, што і памылковай. Інакш як растлумачыць, што статыстыка Брэсцкай вобласці за суткі не была прыведзена да адзінага паказчыка?

Дазваніцца да прэс-сакратара Мінздароўя Юліі Барадун не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі