У Брэсцкай і Магілёўскай абласцях ўжо па 41 выпадку COVID-19

У Брэсцкай і Магілёўскай абласцях ўжо па 41 выпадку COVID-19

У Брэсцкай вобласці ўжо 41 выпадак COVID-19. Пра гэта ў чацвер заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. Паводле яго слоў, сітуацыя ў вобласці пад кантролем. З чатырох дзясяткаў асоб, у якіх пацверджаны каранавірус, 26 — у Лунінецкім раёне, 6 — у Брэсце. 222 чалавекі знаходзяцца пад назіраннем у бальніцах, пераважна ў інфекцыйным аддзяленні Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. У вобласці абследаваны больш за 5 тысяч чалавек, кажа Ліс. Працягваецца праца па выяўленні і ізаляцыі кантактных асоб, паведамляе sb.by.

Раніцай 9 красавіка на афіцыйным сайце stopcovid.belta.by з'явілася інфармацыя, што ў Брэсцкай вобласці на 6-ю гадзіну налічвалася 17 шпіталізаваных з каранавірусам. Атрымліваецца, што дадатковыя 24 чалавекі, пра якіх сказаў кіраўнік вобласці, альбо не знаходзяцца ў бальніцах, альбо пра іх стала вядома пасля 6-й гадзіны. А можа ёсць іншая прычына?

У Магілёўскай воласці таксама 41 заражаны каранавірусам (на згаданым афіцыйным сайце — 35 шпіталізаваных), паведамляе mogilevnews.by са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава. У гэтай сувязі згадваюцца гарады Бабруйск, Кіраўск, Крычаў, Магілёў, Асіповічы, Слаўгарад і Шклоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі