Вы тут

29 жніўня беларускі рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

29 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,0796 да 2,0923 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3016 да 2,3175 беларускага рубля. Расійская валюта таксама даражэе: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1396 беларускага рубля (у сераду — 3,1234).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,54%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.