Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -3 градусаў

Пацяплення ў Беларусі пакуль не прагназуюць / pixabay.com
Пацяплення ў Беларусі пакуль не прагназуюць / pixabay.com

У пятніцу, 28 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+3, па ўсходзе краіны чакаецца да 5 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 вышэй за нуль.

Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -3 градусаў
vk.com/belgidromet
Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -3 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі