У пятніцу, 27 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе паўднёва-заходні, удзень — пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 марозу, удзень прагназуецца ад -3 да +2.