27 лістапада рубель у Беларусі аслабеў адносна ўсіх асноўных валютаў
![27 лістапада рубель у Беларусі аслабеў адносна ўсіх асноўных валютаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2711.jpg.webp?itok=dRJZrumZ)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 27 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Рубель аслабеў адносна ўсіх асноўных валютаў.
Курс долара ЗША вырас з 2,1174 да 2,1310 рубля. Курс еўра павялічыўся з 2,4070 да 2,4118 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1948 беларускага (у панядзелак — 3,1852).
Беларускі рубель аслабеў адносна кошыка валют на 0,41%.