27 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

27 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У чацвер, 27 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8694 да 1,8763 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0409 да 2,0459 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2955 беларускага рубля (у сераду — 3,3177).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 26 красавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8763 да 1,8694, курс еўра вырас — з 2,0122 да 2,0409 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі