Вы тут

265 мільёнаў долараў уклалі ў завод кардону ў Добрушы

БЕЛТА

Запуск завода крэйдаваных і немелаваных відаў кардону ў філіяле "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" запланаваны на 2020 год. Пра гэта перадае БЕЛТА са словаў старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўказ, у якім будуць вызначаныя крыніцы фінансавання для завяршэння праекта. Дапамогу ў завяршэнні будаўніцтвагатовая аказаць аўстрыйская кампанія.

"Думаю, што ў 2020 годзе мы яго запусцім. У праект ужо ўкладзена 265 мільёнаў долараў, таму ён павінен запрацаваць", — заявіў Анфімаў.

Першапачаткова запуск быў запланаваны на 2015 год. Аднак своечасова прадпрыемства так і не запрацавала, як гаворыцца, праз шматлікія зрывы тэрмінаў выканання работ, дапушчаных генеральным падрадчыкам. Кантракт з генпадрадчыкам скасавалі толькі летась. Цяпер будаўнічая гатоўнасць аб'екта складае 95%. Для завяршэння інвестпраекта прадгуледжваецца пазычыць з бюджэту 83 мільёны долараў.

Паводле інфармацыі старшыні КДК, штогод у Беларусь з-за мяжы завозіцца больш чым на 100 мільёнаў долараў прадукцыі, якую маглі б выпускаць у Добрушы. "Гэта не толькі пытанне імпартазамяшчэння; тут маглі б выпускаць прадукцыю, палова аб'ёму якой пастаўлялася б на экспарт, гэта значыць яшчэ зарабіць валюту", — звярнуў увагу Анфімаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.